Осторожно: тонкий лёд!
МЧС информирует: не проверяйте прочность льда на водоеме ударом ноги. Смертельно опасно. В случае чрезвычайной ситуации звоните по номеру 112.
МЧС информирует: не проверяйте прочность льда на водоеме ударом ноги. Смертельно опасно. В случае чрезвычайной ситуации звоните по номеру 112.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Кожны iнтэлiгентны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, усвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак. У школе таксама адзначылі гэтае свята. Для вучняў была падрыхтавана гульня-віктарына «Гучная, звонкая, матчына мова». Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу, далучыла да таямніц роднай мовы. А бібліятэкар школы падрыхтавала цудоўную выставу да Дня роднай мовы.
Патрыятычнае выхаванне сёння — гэта сацыяльная патрэба нашага грамадства. Цяпер як ніколі важна адраджэнне багатых традыцый ваенна-патрыятычнага і грамадзянскага выхавання моладзі. Патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з кірункаў духоўна-маральнага фарміравання грамадзянскіх якасцей асобы, ідэй служэння Айчыне, яго абароны. Сістэматычная дзейнасць педагогаў па фарміраванні ў юных грамадзян патрыятычнай свядомасці, каштоўнасцяў, пачуцці вернасці сваёй Айчыне фарміруецца ў працэсе навучання з дапамогай разнастайных форм работы, стварэння такіх сітуацый, у якіх бы навучэнцы перажывалі пачуцці кахання, гонару за сваю Радзіму, захапляліся яе слаўнай гісторыяй, мужнасцю і адвагай патрыётаў.
Традыцыйнай падзеяй у школе стала правядзенне агляду строю і песні напярэдадні свята Дня абаронцы Айчыны. Вучні 3-10 класаў старанна рыхтаваліся, каб паказаць свае фізічныя і творчыя здольнасці. Кожны клас выбраў свой стыль адзення, ваенна-патрыятычную песню для выканання. Усе паказалі высокі ўзровень арганізацыі і правядзення агляду строю і песні. Лепшымі ў сваіх узроставых групах сталі вучні 4 і 9-10 класаў. Такія мерапрыемствы дапамагаюць згуртаваць калектыў, развіваць пачуццё патрыятызму і гонару за Бацькаўшчыну.
Сёння самая масавая маладзёжная арганізацыя Беларусі аб’ядноўвае найбольш актыўных прадстаўнікоў новага пакалення, тых, хто імкнецца прыкласці сілы і здольнасці, каб зрабіць сваё жыццё і сваіх аднагодкаў цікавей, ярчэй і сваімі рукамі будаваць маладую Беларусь. Рабоце з новымі ўдзельнікамі агульнай справы надаецца вялікая ўвага. У рамках інфармацыйнай гадзіны «Моладзь — будучае краіны» старшыня Шаняўскога сельвыканкама Бяляева І.Р. уручыла членскія білеты БРСМ вучням 8 і 9 класаў. Спадзяемся, што разам з імі жыццё ячэйкі зайграе новымі фарбамі. Віншуем!
Концепция предлагает семь «золотых правил», реализация которых будет содействовать работодателю в снижении показателей производственного травматизма и профессиональной заболеваемости. Следование каждому из этих правил предполагает серьезную организационную работу и применение специального инструментария, позволяющего достичь поставленные цели.
Более подробную информацию можно посмотреть по ссылке:
Концепция предлагает семь правил
Социальные ролики о безопасности детей в сети интернет можно посмотреть по ссылке
https://drive.google.com/drive/folders/1iR5_ODx0AOznz1DVGjIbVBBdH4UNOepE?usp=sharing
Сёлета спаўняецца 36 гадоў з таго дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў апаленую вайной афганскую зямлю. 15 лютага – урачысты дзень з адценнем смутку, са слязамі і болем у сэрцах. Савецкія салдаты з гонарам выконвалі свой абавязак у Афганістане, не здрадзіўшы прысязе часта цаной уласнага жыцця. Імкнучыся ўстанавіць мір у змучанай крывавымі звадамі краіне, байцы праяўлялі мужнасць і гераізм. Жывыя яшчэ маці тых, хто не вярнуўся дамоў з Афгана, стаяць у парадным страі сівыя мужчыны, якія ў 80-я гады мінулага стагоддзя былі юнакамі. Беларусь і беларусы шануюць і помняць тых, хто не здрадзіў воінскай прысязе. 15 лютага ў нашай краіне пазначана як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў школе аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “ Афганістан- наша памяць і боль”. На выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць баявое мінулае тых, хто да канца выканаў свой абавязак. Чытачы могуць пазнаёміцца з дакументальнымі і мастацкімі творамі. 15 лютага – Дзень памяці і для ўсіх нас. Будзем жа памятаць загінуўшых і паважаць тых, што засталіся ў жывых.
Субота 15 лютага прайшла ў школе як дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі і ваенных прафесій. Ваенна-патрыятычная гульня “Зарнічка” сабрала разам вучняў 1-7 класаў. Для іх былі арганізаваны сапраўдныя ваенныя заданні, якія са спрытам выканалі будучыя абаронцы Айчыны. Рухомыя конкурсы чакалі самых маленькіх вучняў. Прафарыентацыйная гульня “Аб прафесіях важных, патрэбных і розных” для вучняў 5-7 класаў дазволіла пазнаёміцца з папулярнымі сучаснымі прафесіямі, запатрабаванымі на рынку працы. Для вучняў 8-9 класаў дзелавая гульня “Білет у будучыню” прапанавала сітуацыі, звязаныя з будучымі прафесіямі, і пошук дадатковай інфармацыі аб ваенных прафесіях, якія могуць зацікавіць хлопцаў. Такія мерапрыемствы дапамаюць вучням у самавызначэнні будучай прафесіі, развіць уменні і навыкі будучых абаронцаў Радзімы.
В целях повышения роли книги и чтения в современном обществе Министерством информации создан социальный видеоролик «Мои желания в познании». Ссылка на видеоролик:
https://disk.yandex.ru/i/VdSyqELQGYiedw