Прэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла для вучняў 5-6 класаў прэзентацыю кнігі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». У кнізе сабраны ўспаміны дзяцей, чыё дзяцінства прыйшлося на ваенныя гады, архіўныя фатаграфіі. Асаблівая ўвага надаецца дзяржаўнай палітыцы ў галіне захавання гістарычнай памяці аб тых страшных падзеях. На старонках выдання навучэнцы пазнаёміліся з актуальнымі звесткамі, атрыманымі ў ходзе расследавання Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Дзеці прыйшлі да высновы, што гэты вучэбны дапаможнік з’яўляецца крышталёва чыстай крыніцай гістарычнай праўды, якая фарміруе культурную і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў.
Школа Актыўнага Грамадзяніна «Маладосць — час выбару. Што можа БРСМ?»
Вучні ўспомнілі гісторыю стварэння, мэты і задачы, якія стаяць перад ГА «БРСМ», пагаварылі аб магчымасцях развіцця і самарэалізацыі членаў арганізацыі, дзейнасці Рэспубліканскага савета працоўнай моладзі і пераканаліся: лёс нашай краіны, развіццё Беларусі залежыць ад кожнага з нас. ГА «БРСМ» прадастаўляе магчымасці маладым людзям для самарэалізацыі і для рэалізацыі ініцыятыў , накіраваных на ўдасканаленне розных сфер жыццядзейнасці беларускага грамадства.
Насустрач выбарам-2025
26 лістапада 2024 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» для вучняў 6-10 класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас» Старшыня Шаняўского сельвыканкама І.Г. Бяляева абмеркавала з навучэнцамі парадак правядзення выбараў, выбарчай кампаніі. Ірына Рыгораўна адзначыла, што для кожнага беларуса вельмі важна прыняць удзел у выбарах, тым самым прадэманстраваць згуртаванасць беларускага народа і вернасць палітычным традыцыям.
14 лістапада 2024 года запушчаны рэспубліканскі сацыяльны праект па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця «Супер лібера»
Мэта праекта- уцягванне як мага большай колькасці дзяцей, падлеткаў і моладзі ў рэгулярныя фізкультурна-спартыўныя заняткі, папулярызацыя здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» пры садзейнічанні грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя валейбола», Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Правілы аб рэалізацыі праекта і забеспячэння ўдзелу ў ім навучэнцаў і студэнтаў, афішы праекта для размяшчэння ў сацыяльных сетках даступныя на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба www.sportclub.by у раздзеле Праекты-Супер лібера-Дакументы-Банеры.
Дружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Вялікая піянерская гульня» прайшоў сярод піянераў дружыны
У піянерскай дружыне імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адбыўся дружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Вялікая піянерская гульня». У час гульні піянеры павінны былі адказаць на пытанні шасці тураў і рызыка-тура. Гульня праходзіла ў цёплай атмасферы, дзе кожны змог праявіць свае веды, логіку і навыкі каманднай гульні. Заданні былі вельмі цікавымі, піянеры атрымалі масу станоўчых эмоцый!
Кожную суботу разам. Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
Вучні 1-4 класаў разам з мамамі Пекун Н.А. і Ханіла І.В. прынялі ўдзел у фотачэленджы «Сям’я ў маім сэрцы». Выдатны калаж «Традыцыі маёй сям’і » стварылі навучэнцы 5-9 класаў. На працягу дня навучэнцы гулялі ў настольны тэніс.