Віншуем!

Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны вучаніцы 2 класа Папова Кацярына і Рамановіч Вікторыя, якія выканалі работу ў намінацыі «Зімовыя святы Беларусі» ў раённым этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Калядная зорка».

Віншуем!

Продолжить чтениеВіншуем!

Кожную суботу разам

Суботнія дні ў школе вельмі насычаныя рознымі цікавымі мерапрыемствамі. Пачаткоўцы адправіліся на экскурсію ў музей вылічальнай тэхнікі «Ад абака да камп’ютара», пасля якой паўдзельнічалі ў спартыўным свяце «Разам у краіну здароўя», арганізаваных на базе Ліноўскай сярэдняй школы.  Астатніх чакала спартландыя “Лабірынт здароўя“, дзе дзеці праявілі свае добрыя фізічныя якасці ў разнастайных конкурсах. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні-віктарыне «Вредные привычки – не мои сестрички». Практыкум “Рэцэпты здаровага ладу жыцця” дазволіў старшакласнікам выпрацаваць правілы здаровага і рацыяльнага харчавання.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Акция «Не прожигай свою жизнь!»

Для предупреждения пожаров и гибели людей от них по причине неосторожного обращения с огнем при курении на Пружанщине 8 ноября  стартовала республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!». Помимо работников МЧС, в акции примут участие активисты Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных, а также представители других организаций.

Мероприятия пройдут в четыре этапа. На первом этапе акции участники проедут по «Маршруту безопасности», где расскажут горожанам и жителям сельской местности о последствиях неосторожного обращения с огнём при курении. В рамках второго этапа спасатели будут встречаться с людьми в организациях, в пунктах общественного питания. С работниками поговорят о пожарной безопасности, расскажут о проблеме неосторожного курения и даже будут менять сигареты на более полезные предметы.

Третий этап акции пройдет в пружанском колледже. Специально для учащихся колледжа спасатели подготовили интерактивные мероприятия, тематические конкурсы, познавательную литературу.

На финальном этапе –– работники МЧС проведут мероприятия в местах массового пребывания людей.

 

Продолжить чтениеАкция «Не прожигай свою жизнь!»

Кожную суботу разам

У суботні дзень пачаткоўцы адправіліся ў гістарычны экскурс па памятных мясцінах Пружаншчыны. Віртуальная экскурсія «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў» сабрала вучняў 5 – 7 класаў. Праглядзець і абмеркаваць фільм “Пісьмо” прапанавана старшакласнікам. А самыя актыўныя члены ГА «БРПА», «БРСМ» прынялі ўдзел у валанцёрскай акцыі «У будучыню з дабрынёй у сэрцы».

Таксама ў суботу вучні з задавальненнем наведваюць гурткі.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Канікулы. Дзень пяты

Забаўляльная праграма “Сябруем са спортам» і конкурсная праграма “Лепшы знаўца казак” стварылі цудоўны настрой у вучняў пачатковай школы. Цікавыя конкурсы і забавы далі магчымасць дзецям атрымаць задавальненне і асалоду ад наведвання школы ў канікулярны час.

 

Продолжить чтениеКанікулы. Дзень пяты

Побач са школай шмат цікавага

Падчас канікулаў група вучняў 8 — 10 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі наведала рамонтную майстэрню ААТ «Шані-аграпрадукт». Экскурсію для старшакласнікаў арганізавала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.В. Вядучы інжынер Рыбачок П.М. пазнаёміў школьнікаў з найноўшай сельгастэхнікай, набытай гаспадаркай, з новымі сельскагаспадарчымі прафесіямі, запатрабаванымі ў акцыянерным таварыстве, запрасіў на працу ў гаспадарцы пасля школы.

Продолжить чтениеПобач са школай шмат цікавага

Музеі запрашаюць наведвальнікаў

4 лістапада Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. Суворава прапанаваў вучням наведаць абзорную экскурсію па ўсіх залах музея, экспазіцыю «Сем стагоддзяў Кобрына», выставу «Славутыя старонкі гісторыі”, прысвечаную 100-годдзю БССР, дзе прадстаўлены больш 200 эспанатаў савецкай эпохі. Падчас экскурсіі школьнікі змаглі прасачыць асноўныя вехі векавой гісторыі беларускай дзяржавы.

Таксама вучні наведалі «Музей народнага ткацтва», дзе даведаліся, што такое церніца, андарак, наймітка. Дзеці вучыліся карыстацца кроснамі 19 стагоддзя, прасаваць ручнікі, з цікавасцю слухалі, як можна зашыфраваць пры дапамозе сімвалаў вышыўкі свой дабрабыт, свае мары і спадзяванні на ручніку або на посцілцы.

 

Продолжить чтениеМузеі запрашаюць наведвальнікаў

Адпачываем з карысцю

Вучні 5 — 7 класаў мелі магчымасць адпачыць на свежым паветры, пагуляць у любімыя гульні, пасмажыць на кастры сала, паспытаць смачнай печанай бульбы.

 

Продолжить чтениеАдпачываем з карысцю

Сцежкамі гісторыі

Падчас канікулаў вучні 8 — 10 класаў пабывалі ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая  крэпасць — герой, музеі “5 форт”, дзе ўзгадалі яшчэ раз падзеі жорсткай барацьбы савецкіх воінаў — абаронцаў Брэсцкай крэпасці з ворагам у чэрвені 1941 года. Прыгажосць прыроднага свету прывабіла вока навучэнцаў у музеі прыродазнаўства БрДУ імя А.С Пушкіна. Асабліва захапляльным было наведванне 38 асобнай дэсантна — штурмавой  брыгады, дзе старшакласнікі пазнаёміліся з гісторыяй яе стварэння, ваеннай тэхнікай, патрымалі ў руках сапраўдную зброю.

 

Продолжить чтениеСцежкамі гісторыі