Канікулы ў лагеры. Дзень васямнаццаты

Вось і прыйшоў час развітацца. У апошні дзень ў аздараўленчым летніку прайшлі конкурсы, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. Дзеці паказалі свае ўменні і таленты. Яны спявалі, танцавалі, разыгралі сцэнкі. Пасля адбылося закрыццё змены. Ва ўрачыстай абстаноўцы быў узняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Кіраўніком аздараўленчага лагера Жэдзік Г.М. адзначаны найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў лагера.

Да сустрэчы  наступным летам!

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень васямнаццаты

22 чэрвеня да Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Хвіліна маўчання» далучыліся і выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба»

Продолжить чтение22 чэрвеня да Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Хвіліна маўчання» далучыліся і выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба»

Памяць, якая аб’ядноўвае…

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, каля помніка ахвярам фашызму ў аграгарадку Шані прайшоў мітынг-рэквіем. З трагічнай даты для ўсяго нашага народа прайшоў 81 год, але памяць пра яе жыве. Даніну гераізму і мужнасці нашага народа ў гады вайны  аддалі выхаванцы аздараўленчага лагера  «Дружба». Подзвіг, які застаецца ў сэрцы кожнага,  ушанавалі хвілінай маўчання. Удзельнікі мітынгу памяці і смутку ўсклалі кветкі да помніка. Дзякуй за мір тым героям-вызваліцелям, хто загінуў, і тым, хто жыве!

 

Продолжить чтениеПамяць, якая аб’ядноўвае…

Канікулы ў лагеры. Дзень сямнаццаты

У школьным летніку «Дружба» прайшоў Дзень малых Алімпійскіх гульняў. У ходзе дня прайшлі мерапрыемствы, якія заклікаюць наведвальнікаў займацца рознымі відамі алімпійскіх відаў спорту. Завяршыўся дзень спартыўнай эстафетай і выпускам газеты «У лагеры «Дружба» мы жывём дружна!»

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень сямнаццаты

Канікулы ў лагеры. Дзень шаснаццаты

Сення ў аздараўленчым лагеры «Дружба» Дзень моладзі, які праходзіць у рамках тыдня моладзі і студэнцтва пад слоганам «Moladz.by: памятаем традыцыі, жывём цяперашнім, імкнемся ў будучае!»

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень шаснаццаты

Канікулы ў лагеры. Дзень пятнаццаты

Экскурсію ў Пружанскі РАНС здзейснілі выхаванцы аздараўленчага лагера. Падчас экскурсіі прадстаўнік аддзела па надзвычайных сітуацыях расказаў пра асноўныя правілы паводзін у летні перыяд, нагадаў, што пры з любым надзвычайным здарэнні неабходна тэрмінова клікаць дарослых і  тэлефанаваць па нумарах 101 ці 102.

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень пятнаццаты

Школьны стадыён — месца актыўнага адпачынку

У летні час на школьным стадыёне арганізавана спартыўна-гульнявая пляцоўка. Кожны жадаючы мае магчымасць паўдзельнічаць у гульнях, эстафетах, конкурсах, спаборніцтвах, турнірах.

Лета — самы цудоўны час для цікавых зносін, новых уражанняў і замацавання здароўя.

 

Продолжить чтениеШкольны стадыён — месца актыўнага адпачынку

Сцежкамі роднага краю

У рамках Года гістарычнай памяці вучні 9 класа здзейснілі пазнавальны велапаход па Пружанскім раёне. Яны наведалі адзінага ў мікрараёне школы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну ў вёсцы Шубічы, якая расказала аб тым часе, калі яна была вывезена ў Германію. Далей шлях прывёў турыстаў у Свята-Мікалаеўскую царкву ў в. Засімавічы. На яе тэрыторыі знаходзіцца мемарыяльны знак у гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама вучні наведалі помнік ахвярам фашызму ў аг. Стараволя.

Адпачынкам на прыродзе быў прадоўжаны турыстычны велапаход. Цудоўныя ўспаміны застануцца ў памяці дзевяцікласнікаў.

 

Продолжить чтениеСцежкамі роднага краю