Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Літаратурнае падарожжа пад такой назвай  сабрала вучняў 3 і 4 класаў ў вандроўку па творчых сцежках беларускіх песняроў. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць не толькі ўспомніць звесткі з біяграфіі Я.Купалы і Я.Коласа, прачытаць вершы, але і пачуць музычныя творы, напісаныя на вершы беларускіх класікаў, а таксама паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні.

Продолжить чтениеДа 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Яшчэ адзін «ШАГ»

19 мая вучні 9 класа сабраліся на інфармацыйную гадзіну для вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «Школа актыўнага грамадзяніна». Тэма занятка — «Вынікі і ўрокі вайны. Памяць аб вайне». Падчас мерапрыемства вучні даведаліся, як беларусы ўшаноўваюць памяць удзельнікаў ВАв, а таксама адказалі на пытанне: чаму ўсё ж такі савецкі народ здолеў перамагчы жудасную фашысцкую навалу.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Сем «Я»

У гонар Міжнароднага дня сям’і, які адзначаецца 15 мая, у кожным класе прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя гэтай даце. Госцем школы ў гэты дзень быў айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы, які засяродзіў увагу вучняў на тым, што з сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна, што сям’я — крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. У ходзе размовы айцец Сергій адзначыў, што асноўным прызначэннем сям’і можна назваць нараджэнне і выхаванне дзяцей, што вельмі важна, каб сям’я была трывалай, бо менавіта ў ёй дзіця вучыцца спасцігаць сакрэты зносін паміж людзьмі, вучыцца любові і клопату, праз сям’ю ад аднаго пакалення да другога перадаюцца мудрасць і веды.

Продолжить чтениеСем «Я»

Полымя памылак не даруе

У школе адбылася сустрэча працоўнага калектыву з дзяржаўным інспектарам Пружанскага раёна па пажарным наглядзе Станкевічам К.А. на тэму «Пажарная бяспека ў быце і на рабоце». У ходзе сустрэчы інспектар пазнаёміў работнікаў з інфармацыяй аб стане пажарнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь і Пружанскім раёне, растлумачыў парадак дзеянняў пры ўзнікненні пажараў на рабоце і дома.

Продолжить чтениеПолымя памылак не даруе

Кветкі Перамогі ветэранам

Актывісты дружыны імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў рамках эстафеты «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» павіншавалі са святам 9 мая ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну,  падзякавалі за ўклад у Вялікую Перамогу і за прадстаўленую магчымасць жыць пад мірным небам.

 

Продолжить чтениеКветкі Перамогі ветэранам

Гэты дзень яны набліжалі як маглі

У Год гістарычнай памяці і ў гонар 77-ай гадавіны Вялікай Перамогі ва ўсіх кутках Беларусі з 4 мая па 3 чэрвеня праходзяць мерапрыемствы эстафеты «Беларусь памятае. Памятае кожнага». Жыхары краіны са сваімі сем’ямі ўскладаюць кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў і брацкіх магіл. Лейтматыў эстафеты — сказаць шчырае дзякуй прадзедам і дзедам за 77 год мірнага неба над нашай краінай, за тое, што мы, беларусы, можам вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, спяваць, танцаваць і радавацца жыццю. Вучні і калектыў работнікаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да эстафеты, усклалі вянкі і кветкі ля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані.

Продолжить чтениеГэты дзень яны набліжалі як маглі

Кожную суботу разам

7 мая пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мая сям’я”. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў гульнёвай праграме “Сям’я пачынаецца з Я”. Конкурсная праграма“Калі ёсць сям’я – значыць, шчаслівы Я” сабрала вучняў 8, 9 класаў.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам