Навучэнцы 1,7,9 класаў наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа»
Дзеці даведаліся пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.
Дзеці даведаліся пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.
Дзеці даведаліся, што Белавежская пушча- гэта непаўторная прыгажосць прыроды, багаты свет жывёл і птушак. Шмат уражанняў экскурсанты атрымалі ад наведвання музея прыроды — аднаго з самых наведвальных на Брэстчыне, у якім знаходзіцца больш за тысячу экспанатаў, дзе на фоне гісторыі Белавежскай пушчы прадстаўлена яе ўнікальная і такая разнастайная прырода.
З 7 па 31 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці будзе праведзена спецыяльная праграма «Дзяцінства без насілля», у рамках выканання якой на тэрыторыі Пружанскага раёна прадугледжаны комплексныя аператыўна — прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні і выяўленні злачынстваў супраць палавой свабоды або палавой недатыкальнасці непаўналетніх.
З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прафесіі ратавальніка-пажарнага, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі, прапаганды бяспечнага і здаровага ладу жыцця і аб’яднання маладых людзей у карысную справу, а таксама папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 7 па 18 кастрычніка ў Брэсцкай вобласці пройдзе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Моладзь за бяспеку!».
У шосты школьны дзень члены ГА «БРПА «ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» наведалі ветэранаў педагагічнай працы і былых работнікаў школы, павіншавалі іх з Днём настаўніка. Увага маладога пакалення для састарэлых людзей вельмі патрэбна і заўсёды дастаўляе шмат пазітыўных эмоцый. Рабяты пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і даўгалецця.
Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Малюем разам любімую Беларусь», навучэнцы 5-8 класаў здзейснілі віртуальны тур «Сімвалы памяці і смутку». Старшакласнікі наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства з удзелам Бульц Дар’і, студэнткі 3 курса інжынернага факультэта УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт». Навучэнцы 8,9 класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў па валейболе і з карысцю для здароўя правялі час.
Педагогаў павіншавала дырэктар Ярмашэвіч А.М. Рабяты выконвалі песні, чыталі вершы, танцавалі. Святочная праграма прайшла ў цёплай атмасферы і падарыла педагогам шмат пазітыву і добрага настрою.
Заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны лепшым педагогам Пружанскага раёна. Падзячным лістом Пружанскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана настаўнік матэматыкі Семянчук Валянціна Мікалаеўна. Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама ўзнагароджана настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сунік Алена Мікалаеўна. Віншуем!
Гэта дзень, калі вучні кажуць шмат цёплых слоў сваім настаўнікам. Сёння з самай раніцы ў школе панавала па-асабліваму святочная і ўрачыстая атмасфера. Члены ГА БРСМ павіншавалі ўвесь працоўны калектыў школы і пажадалі 365 дзён здароўя, 8760 гадзін добрага настрою, 525600 хвілін усмешак і 31536000 секунд поспеху.