16 лістапада педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у панараме педагагічнага вопыту «Урокі з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных сродкаў». Вопытам работы па фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў сродкамі тэхналогіі «Mind map» на ўроках падзялілася настаўнік нямецкай мовы Аблаушка І.М. Настаўнік геаграфіі Граб В.М. падзялілася вопытам работы па выкарыстанні анлайн-сэрвісу «LearningApps» на ўроках геаграфіі.