Каб быць паспяховым і запатрабаваным, настаўнік павінен вучыцца ўсё жыццё. Удасканаліць прафесійныя навыкі, павысіць матывацыю да самаразвіцця, стымуляваць творчую дзейнасць дапамагае метадычная работа. У нашай установе адукацыі яна з’яўляецца важнай часткай сістэмы павышэння кваліфікацыі кадраў. Семінар-практыкум — адна з самых цікавых форм метадычнай работы. 31 кастрычніка педагогі ўстановы мелі магчымасць прыняць удзел у семінары-практыкуме «Выкарыстанне сервісаў Google для павышэння эфектыўнасці навучання». Сваімі напрацоўкамі ў гэтым напрамку дзейнасці з калегамі дзялілася намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Граб В.М.