31 мая ў школе празвінеў апошні званок навучальнага года. З ўрачыстым віншаваннем да вучняў звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П. Кудравец, дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Шані-аграпрадукт» Асіпчук К.В. Старэйшаму педагогу школы, настаўніку гісторыі і грамадазнаўства, былому дырэктару школы Якімавец С.А. была ўручана Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў. Лепшыя вучні школы ад гаспадаркі атрымалі грашовыя прэміі, шматлікія граматы былі ўручаны вучням і педагогам за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама пісьмы падзякі самым актыўным бацькам і настаўнікам.
Мы жадаем нашым школьнікам вясёлых канікул, чыстага неба, яркага сонца, добрага настрою!