Празвінеў апошні званок для вучняў 9 класа

Радасць, шчасце, нецярплівае чаканне новых перамен і адначасова – сум, слёзы светлага смутку, прадчуванне растання – такое яно, свята апошняга званка. 25 мая ён празвінеў для дзевяцікласнікаў нашай школы. Для некаторых з іх засталося ззаду школьнае жыццё, напоўненае важнымі падзеямі, каштоўнымі адкрыццямі і вясёлымі момантамі.

Падзялілі святочны момант з рабятамі ганаровыя госці: загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Дулько В. Л. і старшыня Шаняўскога сельвыканкама Лапука С. І.

З прывітальным словам і найлепшымі пажаданнямі да выпускнікоў, настаўнікаў, бацькоў і гасцей свята звярнулася дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна. Мы жадаем вам, выпускнікі, каб той багаж ведаў, які вы атрымалі ў сценах школы, паспяхова выкарыстоўвалі ў выбары сваёй будучай прафесіі, на сваім жыццёвым шляху. Наперадзе вас чакае мноства пачынанняў і адкрыццяў.

Добавить комментарий