Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 4 па 29 красавіка 2016 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.
Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.
Задачы:
- Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі.
- Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням ў арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
- Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі.
- Растлумачыць грамадзянам наступствы злоўжывання спіртнымі напоямі.
Даведачна: жыллёвы фонд (па СТБ 1154-99) — сукупнасць усіх жылых памяшканняў, размешчаных на пэўнай тэрыторыі, якая ўключае жылыя дамы грамадскага тыпу, спецыяльныя жылыя дамы, службовыя i iншыя жылыя памяшканнi, незалежна ад форм уласнасці.