Новы год — цудоўнае свята для кожнага дзіцяці. Пярвічная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Шані-аграпрадукт» арганізавала для дзяцей турыстычную паездку ў г. Мінск. Яны пабывалі ў Палацы Рэспублікі на навагоднім казачным шоу «Дзед Мароз і Сумота Зялёная», а таксама наведалі Макдональдс.
Вярнуліся дзеці з добрым настроем і прыемнымі ўражаннямі. У Пружанах на плошчы каля ёлкі іх сустрэў Пружанскі Дзед Мароз, які ўручыў кожнаму салодкі падарунак.