“Сяброўства – каштоўны падарунак!”

Мерапрыемства з такой назвай па старонках дзіцячых кніг пад дэвізам «Сказка – ложь, да в ней намёк, добрым молодцам урок!» прайшло для вучняў 1-2 класаў на базе Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі. Разам з яго загадчыкам Кабрынец Т.Ф. малодшыя вучні здзейснілі падарожжа ў цікавы і захапляльны свет чароўных казак, успомнілі іх герояў, учынкі і адгадвалі пра іх загадкі. З захапленнем яны адказвалі на пытанні, гарталі старонкі прыгожых кніжак і сталі пастаяннымі чытачамі бібліятэкі.

Добавить комментарий