Члены клуба «Юны алімпіец» сустракалі ў сценах школы юных спартсменаў з ДУА «Шчарчоўская сярэдняя школа» і правялі таварыскую сустрэчу па піянерболе. Гэта была сапраўдная спартыўная падзея, якая аб’яднала навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» і навучэнцаў ДУА «Шчарчоўская сярэдняя школа» ў імкненні да здаровага ладу жыцця. Спартыўныя спаборніцтвы сталі галоўным элементам праграмы. У таварыскім матчы перамагла каманда ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву. Дзень здароўя стаў сапраўдным святам здароўя і спорту.