Для вучняў 1-4 класаў ва ўстанове адукацыі прайшла выстава-гульня «У кніжкі дзень нараджэння». Малодшыя школьнікі з задавальненнем успомнілі прачытаныя казкі, адгадвалі герояў казак і страчаныя рэчы герояў. У рабят была цудоўная магчымасць прымяраць ўборы герояў казак. У завяршэнне мерапрыемства дзеці намалявалі ідэальны торт для кніжкі.