Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» у рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі школьны сквер, навялі парадак на дзіцячай пляцоўцы, а таксама каля помніка на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносіць прыемнасць.