Урок Памяці, прысвечаны гадавіне трагедыі Хатыні, прайшоў ва ўстанове адукацыі. Зноў і зноў памяць вярнула ўсіх да адной з самых журботных старонак у гісторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Адмысловая ўвага была нададзена важнасці захавання памяці аб загінулых і недапушчэнню паўтарэння падобных злачынстваў у будучыні.
Рабяты ўшанавалі памяць ахвяр хвілінай маўчання. Такія ўрокі дапамагаюць усім нам памятаць пра мінулае, каб шанаваць сучаснасць і будаваць мірную будучыню.