Дзень юнага героя-антыфашыста, які адзначаецца 7 лютага, заўсёды ўшаноўваецца вучнямі школы. Памяць аб піянерах-героях, іх подзвігах, самаахвярнасці і бескарысці дзеля мірнага неба над галавой жыве вечна ў нашых сэрцах. Бібліятэкар школы Каляда А.Г. падрыхтавала тэматычную паліцу да Дня юных герояў-антыфашыстаў, са зместам якой пазнаёміліся вучні школы. Іх увазе прапанаваны мастацкая, даведачная, ілюстратыўная літаратура, якая падрабязна расказвае пра жыццё і барацьбу маленькіх партызан і падпольшчыкаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.