Усё пачынаецца са школьнага званка

4 лютага адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. У школе сабраліся выпускнікі розных пакаленняў. Шмат з іх з’ехаліся на свае чарговыя юбілеі. Старшакласнікі і настаўнікі не толькі самі спявалі, танцавалі, інсцэніравалі, але і стараліся ўключыць ва ўсё гэта выпускнікоў.

Цудоўны настрой, станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе, хто сабраўся на сустрэчу школьных сяброў.

Добавить комментарий