З мэтай выяўлення, раскрыцця, падтрымкі і распаўсюджвання перадавога педагагічнага вопыту выкарыстання сучасных тэхналогій у навучанні замежнай мове, удасканалення метадычнага суправаджэння педагагічнай дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, удасканалення і развіцця творчага патэнцыялу педагагічных калектываў устаноў адукацыі з 14 кастрычніка па 19 лістапада праходзіў раённы конкурс настаўнікаў замежнай мовы «Магу навучыць». Віншуем настаўніка нямецкай мовы Аблаушка Ірыну Мікалаеўну з дыпломам 2 ступені і жадаем далейшых творчых поспехаў!