Пярвічная прафсаюзная арганізацыя ва ўстанове адукацыі — гэта не толькі стабільнасць працоўных адносін, далучэнне да кіравання ўстановамі праз пагадненні і калектыўныя дагаворы, матэрыяльная дапамога работнікам, але і падтрымка і развіццё творчага і прафесійнага патэнцыялу, арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў. 11 лютага святкавала свой юбілей работнік школы Ярашук Ірына Мар’янаўна. Творча, яскрава, з запалам павіншавала прафсаюзная арганізацыя калегу і пажадала плёну, здароўя і дабрабыту ў сям’і. Віншуем, Ірына Мар’янаўна!