Повар нашай сталовай Папова Л. Я. адзначыла 55-гадовы юбілей.
Школьны калектыў сардэчна павіншаваў яе з гэтым святам. Настаўнікі ўручылі каштоўны падарунак, а дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. падзякавала Ларысе Яўгенаўне за добрасумленную і шматгадовую працу і ўручыла Ганаровую грамату Пружанскага аддзела адукацыі, спорту і турызму.