Вітаем новых членаў ГА БРСМ!

Сёння самая масавая маладзёжная арганізацыя Беларусі аб’ядноўвае найбольш актыўных прадстаўнікоў новага пакалення, тых, хто імкнецца прыкласці сілы і здольнасці, каб зрабіць сваё жыццё і сваіх аднагодкаў цікавей, ярчэй і сваімі рукамі будаваць маладую Беларусь. Рабоце з новымі ўдзельнікамі агульнай справы надаецца вялікая ўвага. У рамках інфармацыйнай гадзіны «Моладзь — будучае краіны» старшыня Шаняўскога сельвыканкама Бяляева І.Р. уручыла членскія білеты БРСМ вучням 8 і 9 класаў. Спадзяемся, што разам з імі жыццё ячэйкі зайграе новымі фарбамі. Віншуем!

Добавить комментарий