28 сакавіка малодшыя школьнікі адправіліся на экскурсію ў Ружанскі замак, адзін з буйнейшых палацавых комплексаў Беларусі XVII—XVIII стст., уласнасць i рэзідэнцыя князёў Сапегаў. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і экспанатамі роду Сапегаў, даведаліся шмат новага і цікавага.
У рамках 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ля памятнага знака ахвярам фашызму в. Байкі ўсе аддалі даніну павагу загінуўшых хвілінай маўчання. Дзеці наведалі музей “Спадчына” у ДУА “Хараўская сярэдняя школа”. Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах Чабацько С.С. расказала вучням пра жыццё і побыт нашых продкаў.