Вучні школы пабывалі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і на “Лініі Сталіна”

27 сакавіка вучні 4-10 класаў адправіліся ў горад-герой Мінск, каб наведаць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзейнасць музея накіравана на захаванне, вывучэнне і прапаганду дакументальных і матэрыяльных сведчанняў аб подзвігу і ахвярах беларускага народа ў гады вайны ў імя захавання міру на зямлі. Вучні мелі магчымасць убачыць рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны, апыніцца ў віртуальнай рэальнасці тых часоў, стаць сведкай гістарычный падзей.

Падарожжа прадоўжылася на “Лініі Сталіна”, які ўяўляе сабой адзін з найбольш значных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Ён не толькі ўвекавечвае сістэму абарончых умацаванняў, але і служыць сімвалам гераічнай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні маглі ўбачыць ваенную тэхніку тых часоў, прайсціся па акопах, зайсці ў бункер і ўбачыць самім умовы, пры якіх змагаліся нашы байцы. Подзвіг нашага народа, які вёў баі супраць немцаў, сапраўды заслугоўвае пашаны, вечнай памяці і ўдзянасці нашчадкаў.

Добавить комментарий