Першы дзень канікул прапанаваў вучням школы разнастайныя мерапрыемствы. Спартыўныя спаборніцтвы «Вясёлыя старты» былі арганізаваны для вучняў 1-4 класаў. Эстафеты, гульні спрыялі развіццю спартыўных навыкаў і стварэнню добрага настрою. У віртуальнае падарожжа «Ганаруся сваёй краінай» адправіліся вучні 5 класа на чале з класным кіраўніком. Беларусь і яе славутасці сталі галоўнай тэмай мерапрыемства. Старшакласнікі сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні «Я ведаю і выконваю правілы дарожнага руху», у ходзе якой паказалі свае ўменні паводзін на дарозе.