ЯК ПАВОДЗІЦЬ СЯБЕ ПРЫ МОЦНЫМ ВЕТРЫ

     Пры моцным ветры:
* Калі прагноз надвор’я прадвесціць моцны парывісты вецер, паспрабуйце адкласці ўсе справы і не выходзіць на вуліцу.
* Загадзя прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду вашаму жыллю.
* Машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый.
* Знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.
* Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб’ектаў).

Добавить комментарий