Пярвічная прафсаюзная арганізацыя заўсёды клапоціцца аб сваіх работніках. 12 лютага адсвяткавала свой юбілей настаўнік пачатковых класаў Тарасава М.Б. Члены прафсаюза школы падрыхтавалі святочную праграму з песнямі, танцамі, пераўтварэннямі ў казачных герояў. Зарад пазітыўных эмоцый атрымала не толькі Марына Браніславаўна, але і ўсе прысутныя. Віншуем, Марына Браніславаўна!