З юбілеем, родная Пружаншчына!

Напярэдадні 85-летняга юбілею Пружанскага раёна ва ўстанове адукацыі прайшла лінейка, прысвечаная гэтай знамянальнай падзеі. Намеснік дырэктара па ВВР Граб В.М. звярнулася да ўсіх з прамовай, у ходзе якой нагадала асноўныя этапы станаўлення нашага раёна, пазнаёміла прысутных з дасягненнямі і яго славутымі месцамі і пажадала далейшага росквіту і дабрабыту Пружаншчыне. На інфармацыйных гадзінах былі ўзгаданы помнікі архітэктуры, прамысловыя прадпрыемствы, вядомыя асобы раёна – усё тое, чым мы можам ганарыцца. А ганарыцца раёну ёсць чым! Разнастайныя відэафрагменты, фотаздымкі, цікавыя пытанні настаўнікаў і свае асабістыя ўражанні нікога не аставілі абыякавымі, спрыялі развіццю цікавасці і пазнаваўчага інтарэсу да жыцця Пружан і мясцовасці.

Добавить комментарий