13 кастрычніка 2016 года ў Пружанскім Палацы культуры адбудзецца канцэрт «Залатыя галасы. Дзеці».
У канцэрце прымуць удзел юныя артысты (8 — 16 гадоў), якія з’яўляюцца пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў «Славянский базар», «Новая волна», «Детское Евровидение». У рамках канцэрта плануецца выступленне дыпламанта прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і салісткі эстраднай студыі «Мелодин» Пружанскага Палаца культуры Трус Наталлі.
Кошт білета — 4 рублі (40 000 тысяч).