З самай раніцы ў школе панавала сапраўдная святочная атмасфера. Весела і забіяцка прайшоў навагодні ранішнік. Навучэнцы 1-6 класаў адправіліся разам з казачнымі героямі за навагоднімі прыгодамі ў Дзедамарозаўку. Дзед Мароз і Снягурка віншавалі ўсіх з Новым годам, гулялі з рабятамі ў вясёлыя гульні і дарылі прысмакі.
Навучэнцы 7-8 класаў прынялі ўдзел у гульні па беларускай мове. Шчаўкунова Ганна наведала прафілактычнае мерапрыемства ў Пружанскім РАУС і музей-сядзібу «Пружанскі палацык».