У рамках святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна навучэнцы 5-7 класаў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Менжынскай Г.А. і Пекун Н.А. адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны. Першы прыпынак маршруту — ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў». Навучэнцы змаглі наведаць некалькі цэхаў, даведаліся, вытворчасцю якіх дэталяў займаецца завод. Падобныя экскурсіі — выдатная магчымасць для школьнікаў убачыць, як арганізуецца прамысловая вытворчасць, якое абсталяванне выкарыстоўваецца, пазнаёміцца з прафесіямі і «прымерыць» іх на сябе. Другі прыпынак — рэдакцыя газеты «Раённыя будні». Рабяты пазнаёміліся з галоўным рэдактарам газеты, карэспандэнтамі, бухгалтарамі і аператарам электроннага набору і вёрсткі. Супрацоўнікі расказалі аб працэсе падрыхтоўкі і выпуску газеты, падзяліліся сваімі прафесійнымі навыкамі. Трэці прыпынак маршруту экскурсіі — Лядовы палац г.Пружаны. Дзеці прынялі ўдзел у масавым катанні і атрымалі зарад бадзёрасці, сіл і добрага настрою.