21 студзеня для бацькоў праводзіўся дзень адчыненых дзвярэй, у ходзе якога яны мелі магчымасць наведаць урокі і пазакласныя мерапрыемствы. Для бацькоў былі арганізаваны разнастайныя выставы: выстава творчых работ гуртка “Гаспадынька”, выстава дзённікаў “Дзённік – твар вучня” і выстава сшыткаў “ Бяры прыклад з лепшых”.