1 сакавіка ў школе прайшоў адкрыты мікрафон «Роля класнага кіраўніка ў павышэнні матывацыі да навучання».
У ходзе адкрытага мікрафона педагогі вызначылі асноўныя накірункі ў рабоце класнага кіраўніка па павышэнні матывацыі да навучання.
Маладыя педагогі расказалі аб праблемах, якія ўзнікаюць у дадзеным накірунку. Вопытныя настаўнікі падзяліліся станоўчымі напрацоўкамі ў гэтым пытанні.