Да ведама вучняў і іх бацькоў

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь інфарміруе. Вучэбныя заняткі ў 2013/2014 навучальным  годзе для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай  адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, ажыццяўляюцца з 2 верасня 2013 г. па 30 мая 2014 г.

 Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

 першая чвэрць – з 02.09.2013 па 25.10.2013;

 другая – з 04.11.2013 па 24.12.2013;

 трэцяя – з 09.01.2014 па 21.03.2014;

 чацвёртая – з 31.03.2014 па 30.05.2014.

 На працягу вучэбнага года ўстанаўліваюцца  канікулы:

 восеньскія – 8 дзён з 26.10 2013 па 02.11.2013 уключна;

 зімовыя – 15 дзён з 25.12.2013 па 08.01.2014 уключна;

 вясновыя – 8 дзён з 22.03.2014 па 29.03.2014 уключна;

 летнія – 93 дня з 31.05.2014 па 31.08.2014,  для навучэнцаў,  якія завяршылі навучанне на II  ступені  агульнай  сярэдняй адукацыі, – 79 дзён з 14.06.2014 па 31.08.2014 уключна.

 Для навучэнцаў I – II (ІІІ*) класаў у ІІІ чвэрці (трэці тыдзень лютага месяца (17.02.2014 – 22.02.2014)) праводзяцца канікулы  працягласцю адзін тыдзень.

*для навучэнцаў з АФПР  з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

 

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2013/2014 вучэбным годзе будуць выкарыстоўвацца дзённікі навучэнцаў, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2012 і 2013 гадоў выпуску.

Дадзеныя, якія размяшчаюцца на 4 старонцы вокладкі дзённіка навучэнца павінны змяшчаць:

шрых-код,

© Нацыянальны інстытут адукацыі, 2013 (2012), HIA. ЛИ

№ 02330/0494469 ад. 08.04.2009 Фармат 70×84/16 – дадзеныя паліграфічнага прадпрыемства.

Добавить комментарий