Дзень Перамогі ў памяці жыве

      Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага з нас. І хаця з тых гадоў ваеннага ліхалецця мінула ўжо шмат часу і засталося зусім мала рэальных удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай, але словы “Мы перамаглі!” сёння з гонарам гавораць тыя, хто нарадзіўся ў пасляваенныя гады.

     Людскую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу і ўсім, хто набліжаў перамогу, выказалі вучні, настаўнікі, прадстаўнікі мясцовай улады і жыхары в. Шані, якія сабраліся на мітынг, прысвечаны 69-й гадавіне Перамогі.

      

Добавить комментарий