31 жніўня педагогі школы, вучні і іх бацькі сабраліся на ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года. З прывітальным словамі да прысутных звярнулася дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч. Прадстаўнік ААТ «Шані-аграпрадукт» Сарока В. І. уручыў грашовыя прэміі вучням, якія летам працавалі ў гаспадарцы.
Вясёлыя песні і інсцэніроўкі парадавалі і вучняў, і шматлікіх гасцей свята. А галоўнымі на ім былі, вядома, першакласнікі, якія атрымалі ў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кнігу «Беларусь — наша Радзіма».