У той час, як старшакласнікі ездзілі ў Стойлы, малодшыя школьнікі пабывалі ў Пружанах. Падчас экскурсіі па гораду дзеці наведалі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Пружанскі палацык, а таксама ўсклалі кветкі да помніка воінаў-інтэрнацыяналістаў на алеі памяці, якая зусім нядаўна адкрылася ў раённым цэнтры.
Асаблівую ўвагу дзяцей прыцягнуў жывы куток у ЦТДМ. Дзеці з вялікім задавальненнем разглядалі марскіх свінак, хамякоў, чарапах і шыншылу, кармілі іх з рук. А яшчэ дзеці пазнаёміліся з работамі дзяцей, якія наведваюць гурткі у ЦТДМ. Вучням прадэманстравалі работы з цеста, ільну, саломкі, вышыўку і сувеніры, выкананыя ў абрэзкавай тэхніцы.