Прафілактыка ЛОР-захворванняў у зімовы перыяд

     gripp

    Зіма — гэта перыяд абвастрэння ЛОР-захворванняў – хвароб вуха, носа і насаглоткі, поласці рота і верхніх дыхальных шляхоў. Звязана гэта з вельмі шырокім распаўсюджваннем хвароб гэтай групы сярод дарослых і дзяцей.

      Асабліва частыя выпадкі зваротаў спецыялісты адзначаюць зімой: арганізм не адразу адаптуецца да змены тэмпературы і да новай пары года. Несуцяшальная і статыстыка. Сярэдні  ўзрост людзей з парушэннямі работы органаў дыхальнай сістэмы і органаў слыху імкліва амалоджваецца і ўсё часцей распаўсюджваецца на дзяцей і падлеткаў. Як правіла, асноўная прычына такіх захворванняў звязана з інфекцыйнымі выпадкамі.

    ЛОР-захворванні з’яўляюцца вельмі небяспечнымі для здароўя ў сувязі з анатамічнай блізкасцю да галаўнога мозгу і вачэй. Ігнараванне лячэння можа прывесці да значных парушэнняў і цяжкіх наступстваў, выправіць якія будзе значна складаней.

      Прафілактыка захворванняў ЛОР-органаў заключаецца, як гэта ні банальна, ў прадухіленні пераахаладжэння і рэгулярнай санацыі верхніх дыхальных шляхоў.

      Прафілактыка гаймарыту, сінусіту  і інш. – гэта агульнае ўмацаванне імунітэту з абавязковым загартоўваннем арганізма, заняткі фізкультурай і спортам, знаходжанне на свежым паветры, рацыянальны рэжым працы і адпачынку. Корань усіх бед — розныя ВРВІ, ВРЗ, грып, захворванні верхніх дыхальных шляхоў і г.д. Менавіта таму своечасовае лячэнне і прафілактыка гэтых захворванняў – важнае пытанне. Вельмі вялікае значэнне для прафілактыкі гаймарыту, сінусіту і інш. ЛОР-захворванняў, пры якіх ачаг інфекцыі размешчаны ў поласці рота, мае своечасовая і старанная санацыя ротавай поласці, ліквідацыя змяненняў у поласці носа.

      Каб пазбегнуць  цяжкіх наступстваў, варта своечасова звяртацца да ўрача.

Добавить комментарий