21 лютага ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
Вучні 7 — 9 класаў сталі ўдзельнікамі праграмы «Разумнікі і разумніцы», а малодшыя школьнікі прынялі актыўны ўдзел у вусным часопісе «Гучы, маё роднае слова».
Тым часам старэйшыя класы таксама не засталіся ў баку, прыняўшы ўдзел у конкурсе эрудытаў «Роднае слова — вечнасці след». Падчас захапляльнага падарожжа па краіне Мовазнавіі вучні 10 — 11 класаў адгадвалі рэбусы, даведаліся шмат новага аб паходжанні слоў, тлумачылі прыказкі і прымаўкі шляхам пантамімы, а таксама спявалі песні.