Сустракаем Новы год

            Вясёлым і захапляльным быў ранішнік «Чароўны Новы год». Малодшыя школьнікі сустрэліся не толькі з Дзедам Марозам і Снягуркай, але і з Ноччу, Месяцам, Ветрам, Снегавіком і іншымі казачнымі героямі. Танцы, гульні, карагоды… Для суму не было месца.


           Навагодні вечар, падрыхтаваны ўдзельнікамі драматычнага гуртка, стаў сапраўдным святам для старшакласнікаў. Яркія інтэрмедыі, розыгрышы, конкурсы захапілі ўсіх. Свята стварылі самі.





Добавить комментарий