Не сакрэт, што канікулы лепшы час для сумесных вандровак. Гэтым разам вучні школы пад кіраўніцтвам Дзенісюк В.М. і Зорко І.А. здзейснілі экскурсію ў музей народнага майстра Беларусі Тарасюка М.В. у вёску Стойлы. Дзеці былі па-сапраўднаму ўражаныя экспазіцыяй музея, які носіць сімвалічную назву “Успаміны Бацькаўшчыны”. У працах майстра проста і ў той жа час вытанчана адлюстраваны пейзажы роднай вёскі і рэаліі сялянскага жыцця.
Пасля знаёмства з творамі майстра вучні скарысталіся выдатнай магчымасцю сфатаграфавацца ў цудоўных капелюшах, зробленых Мікалаем Васільевічам. Экскурсія атрымалася насычанай і не пакінула нікога раўнадушным. Дзеці з задавальненнем напісалі свае водгукі ў кнізе пажаданняў.