У добры шлях

       Адзвінеў апошні званок. Вучні 11 класа здалі дзяржаўныя экзамены. 

    7 выпускнікоў сёлета  развіталіся са сваёй роднай школай 12 чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Адна з выпускніц, Талакнянік Вікторыя, скончыла школу з залатым медалём. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў.

      У добры шлях, паважаныя выпускнікі!

 

Добавить комментарий