28 лістапада для вучняў старэйшых класаў была арганізавана гадзіна разважання «Экалогія і здароўе».
Вучні мелі магчымасць праглядзець прэзентацыю, абмеркаваць, прааналізаваць і зрабіць вывады па дадзенай тэматыцы.
Сваю ролю ў ходзе мерапрыемства адыграў прагляд дакументальнай стужкі «Экалогія і жыццё». Падчас прагляду фільма вучняў уразіў маштаб экалагічных праблем і іх уплыў на здароўе чалавека.
Кожны зрабіў для сябе адпаведны вывад, як засцерагчы планету ад экалагічных катастроф.