Згодна з Комплексным планам мерапрыемстваў па прафілактыцы шаленства ў Брэсцкай вобласці ў 2012 — 2016 гадах, распрацаваным ў развіццё рэспубліканскага плана і зацверджаным старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта 22.06.2012 № 15/94-4, на тэрыторыі Брэсцкай вобласці праводзіцца работа па прафілактыцы шаленства. Мэтай плана з’яўляюцца зніжэнне эпізаатычнай актыўнасці прыроднага шаленства, папярэджанне інфіцыравання хатніх і сельскагаспадарчых жывёл, памяншэнне колькасці асоб, акія пацярпелі ад жывёл.
У сувязі з правядзеннем работы, ў школе распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку шаленства.