10 ліпеня навучэнцы прынялі ўдзел у кіналекторыі «Сімвалы памяці і смутку»

     Летнімі вечарамі праходзяць не толькі спартыўныя мерапрыемствы. 10 ліпеня навучэнцы прынялі ўдзел у кіналекторыі «Сімвалы памяці і смутку». На мерапрыемстве прагучалі страшныя лічбы аб колькасці загінуўшых у выніку генацыду на тэрыторыі БССР, аб тым, колькі населеных пунктаў было знішчана разам з жыхарамі, і аб самай вялікай трагедыі Вялікай Айчыннай вайны — аб Хатыні, гісторыю якой забываць нельга. Хатынь- гэта адно з найбольш шанаваных месцаў Беларусі, сімвал трагедыі беларускага народа. Вучні прыйшлі да высновы, што неабходна памятаць пра трагічныя падзеі, пра гора тых дзён, пра жахі фашызму, таму што толькі памяць пра вайну заклікае да адказнасці за мір на зямлі.

Добавить комментарий