Адзвінеў апошні званок. Вучні 11 класа здалі дзяржаўныя экзамены.
9 выпускнікоў сёлета развіталіся са сваёй роднай школай 10 чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара ўстановы А. М. Ярмашэвіч атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў.
У добры шлях, паважаныя выпускнікі!