Для кожнага чалавека родная краіна самая любімая і непаўторная. І якой яна будзе ў будучыні, залежыць ад маладога пакалення. 17 снежня ў другім класе прайшла класная гадзіна «Мая Радзіма- Беларусь», на якой рабяты разам з класным кіраўніком Чыбісавай М.В. адказвалі на пытанні «Што для мяне Беларусь?», «За што я люблю сваю краіну?», «Чаму яна так называецца?». Дзеці любяць і ганарацца, што нарадзіліся, жывуць і вучацца ў цудоўнай і прыгожай краіне. Сінявокая, працавітая, цудоўная, шчодрая, талерантная, гераічная– так яны характарызавалі любімую краіну – Беларусь.