23 жніўня педагогі школы прынялі ўдзел у раённай жнівеньскай канферэнцыі. Нашай школай была прадстаўлена інтэрактыўная пляцоўка «А памяць жыве ў нас», якая выклікала вялікую цікавасць у калег з іншых школ. На канферэнцыі не толькі былі падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі, але і пастаўлены новыя задачы, якія неабходна будзе рашаць у новым навучальным годзе. Лепшыя педагогі раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Сярод іх намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жэдзік Г.М., якая была ўзнагароджана Ганаровай граматай Пружанскага райвыканкама, і педагог сацыяльны Арабей А.Я., узнагароджаная Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама.