31 кастрычніка была арганізавана метадычная гасцёўня “Функцыянальная граматнасць як асновавызначальны навык сацыялізацыі і адаптацыі асобы ў зменлівым свеце”

     31 кастрычніка намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Граб В.М. была арганізавана метадычная гасцёўня “Функцыянальная граматнасць як асновавызначальны навык сацыялізацыі і адаптацыі асобы ў зменлівым свеце”. У ходзе метадычнай гасцёўні ўсе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што фарміраванне ў вучняў функцыянальнай граматнасці сродкамі вучэбнага прадмета прадугледжвае развіццё здольнасцей выкарыстоўваць набытыя веды, уменні і навыкі для вырашэння шырокага дыяпазону жыццёвых задач у розных сферах дзейнасці, зносін і сацыяльных адносін. Асноўную ролю ў фарміраванні функцыянальнай граматнасці выконваюць заданні, заснаваныя на розных жыццёвых сітуацыях. Падобныя заданні не маюць дакладнага алгарытму вырашэння і не з’яўляюцца стандартнымі па сваёй сутнасці. Для іх выканання неабходна выкарыстоўваць міжпрадметныя веды і ўменні, універсальныя вучэбныя дзеянні, якія ўключаюць крытычнае і крэатыўнае мысленне, навыкі пошуку і перапрацоўкі інфармацыі.

Добавить комментарий